Новости

Легендарны фільм «Піяніст» загучаў па-беларуску у CINEVOKA

10 декабря 2025 г.
Выдатная навіна для аматараў кіно па-беларуску! У раздзеле CINEVOKA онлайн-кінатэатра VOKA з'явіўся легендарны фільм «Піяніст» у беларускай агучцы. Цяпер вы можаце пагрузіцца ў гэтую кранальную гісторыю пра выжыванне і мужнасць з беларускім каларытам.

«Піяніст» – гэта экранізацыя аўтабіяграфіі выдатнага польскага піяніста Уладзіслава Шпільмана, які перажыў жахі вайны ў Варшаўскім гета. Фільм распавядае пра яго барацьбу за выжыванне, страх і надзею ў тыя цяжкія часы. Не прапусціце магчымасць паглядзець гэты цудоўны фільм па-беларуску на VOKA!

Заходзьце на VOKA і атрымлівайце асалоду ад прагляду «Піяніста» ў беларускай агучцы.